|
|
С 1 па 5 верасня 2010 года пройдзе 17-ая Міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
С Ц Э Н А
Р Ы Й СЯМНАЦЦАТАЙ
Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі
“Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Тэрмін
правядзення: 1 – 5
верасня 2010 года
Маршрут
Экспедыцыі:
Мінск,
Свята-Духаў кафедральны сабор –
– Святое
Поле каля в Загор’е
Сталавіцкага сельсавета Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці,
Свята-Іаана-Прадцечанская капліца, тры Крыжы Памяці, Камень Пакаяння,
Крыж на пабудову Свята-Пакроўскага храма ў гонар цудатворнай
Загор’е-Сталавіцкай Іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы (яўлена
вясной 1883 года на Святым Полі) – Адзігітрыі (Шляхаводнай)
Экспедыцыі “Дарога да Святыняў”
–
в. Вольна Баранавіцкага
раёна Брэсцкай вобласці, храм у
гонар Святой Троіцы (1768)
–
г.п. Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці, храм у гонар
Праабражэння Гасподняга (1806)
–
г. Петрыкаў Гомельскай вобласці,
храм у імя Свц. Мікалая
Цудатворцы
(1839) і храм у гонар Увазнясення Гасподняга (1890)
– г.
Нароўля
Гомельскай вобласці,
храм у імя Св. ап. Іаана
Багаслова
– г. п. Камарын
Брагінскага раёна, храм у гонар Увазнясення
Гасподняга
(1990)
–
г. Лоеў Гомельскай вобласці, храм у гонар Святой Троіцы (1990)
– г.
Хойнікі
Гомельскай вобласці, Хойніцкі жаночы манастыр у гонар Пакрова Прасвятой
Багародзіцы, манастырскі храм
у гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1988)
1
верасня 2010 года
Серада
07.00–08.10 |
|
Мінск, Свята-Духаў кафедральны
сабор
Малебен |
|
|
Слова ў Дарогу –
Благаславенне
Высокапраасвяшчэннейшага Філарэта, Мітрапаліта Мінскага і
Слуцкага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі |
|
|
Слова:
Упаўнаважанага
па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь
Леаніда Гулякі
Міністра
інфармацыі Рэспублікі Беларусь Алега Праляскоўскага
Міністра
культуры Рэспублікі Беларусь Паўла Латушкі
прадстаўнікоў
Міністэрстваў адукацыі
працы і
сацыяльнай абароны
спорту і турызму
Рэспублікі Беларусь
БРСМ
кіраўніка
Экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба
Гасподняга Ніны Загорскай |
|
|
Высокапраасвяшчэннейшы Мітрапаліт Філарэт выносіць з алтара
цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону Пакрова Прасвятой
Багародзіцы – Адзігітрыю (Шляхаводную) Экспедыцыі – і
благаслаўляе Аляксандра Лапата-Загорскага, намесніка
кіраўніка Экспедыцыі, нясці гэтую святыню на ўсім шляху ХVІІ
Міжнароднай Навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да
Святыняў”
Затым
Высокапраасвяшчэннейшы Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі выносіць з алтара
Свята-Духава кафедральнага сабора ў Мінску, галоўнага храма
Беларускай Праваслаўнай Царквы, Непагасную Лампаду
Духоўнасці з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга і
благаслаўляе несці гэтую Святыню ад Мінска па Беларусі праз
Брэсцкую, Мінскую і Гомельскую вобласці да горада Хойнікі
мітрафорнага протаіерэя Свята-Духава сабора Сергія Гардуна
Духоўна-асветніцкае паломніцтва “Дарога да Святыняў”
пройдзе праз манастыры, храмы, капліцы, універсітэты, школы,
працоўныя калектывы, дамы сацыяльнага сіроцтва – дзіцячыя і
пажылых людзей – ветэранаў працы і ўдзельнікаў Вялікай
Айчыннай вайны, тых, хто каваў Вялікую Перамогу і хто
перанёс увесь цяжар выпрабаванняў той ваеннай нягоды
На маршруце
Экспедыцыі з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
будуць асвячацца помнікі славы і мужнасці Вялікай
Айчыннай вайны, а таксама Паўночнай, Першай сусветнай і ў
памяць пра іншыя значныя падзеі гісторыі нашай Айчыны...
А
таксама – новаўзведзеныя падчас падрыхтоўкі маршруту ХVІІ
Экспедыцыі “Дарога да Святыняў”
Свята-Троіцкія капліцы-Крыжы на адраджэнне пахаваных у
чарнобыльскай зоне вёсак
у Лоеўскім,
Нараўлянскім, Брагінскім, Хойніцкім раёнах
|
|
|
Пад малітоўны
голас званоў Свята-Духава кафедральнага сабора Мінска
Высокапраасвяшчэннейшы Філарэт, Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, прадстаўнікі Аргкамітэта па
падрыхтоўцы і правядзенні дзяржаўнага свята “Дзень
беларускага пісьменства” і прадстаўнікі зацікаўленых
міністэрстваў і ведамстваў, грамадскіх аб’яднанняў,
настаяцель Свята-Духава кафедральнага сабора мітрафорны
протаіерэй Генадзій Дзічкоўскі і іншыя прадстаўнікі
духавенства гэтага храма, прыхаджане праводзяць Экспедыцыю
“Дарога да Святыняў” з Непагаснай Лампадай Духоўнасці і
цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай іконай Пакрова Прасвятой
Багародзіцы – Адзігітрыяй (Шляхаводнай) Іконай Эспедыцыі – у
паломніцтва да Святыняў Беларусі. Міжнародная
навукова-асветніцкая Экспедыцыя “Дарога да Святыняў”
дапамагае пераадольваць шматлікія перашкоды на шляху яднання
народаў Святой Белай Русі і Святой Русі, усіх славянскіх
народаў. І, Промыслам Божым, гэтая Еднасць сцвердзіцца,
здзейсніцца! Па словах св. прападобнага Сергія, ігумена
Раданежскага, –
АДЗІНСТВАМ І
ЛЮБОЎЮ ЎРАТУЕМСЯ!
|
8.10 – 10.00 |
|
Ад’езд з Мінска
на Святое Поле каля вёскі Загор’е Сталавіцкага сельсавета
Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Баранавіцкага раёна |
10.30 |
|
На бетоннай
дарозе Брэст – Масква каля вёскі Дуброўна частка Экспедыцыі
на чале з захавальнікам Благадатнага Агню іерэем Сергіем
Арловым, настаяцелем Валожынскага храма ў імя Свв. роўнаапп.
Канстанціна і Алены (1866), хрэсным ходам праз Ручай, прыток
Шчары, ідуць да Крыжа Памяці на месцы былых вайсковых
пахаванняў на нейтральнай паласе фронту Першай сусветнай
вайны ў Міхалове
Ліція каля Крыжа
Памяці ў Міхалове
Гэтая частка
Экспедыцыі далучаецца да асноўнай Экспедыцыі на Святым Полі
(транспартам Баранавіцкага раёна альбо пешым хрэсным ходам –
па ўзгодненасці з мясцовымі ўладамі пры папярэдняй
прапрацоўцы маршрута Экспедыцыі)
|
10.15 – 13.15 |
|
Сустрэча
Экспедыцыі за вёскай Загор’е Сталавіцкага сельсавета
Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці каля Крыжа Памяці на
месцы былога вайсковага захавання Паўночнай вайны (1707)
Залатая Гара
Экспедыцыю разам
з прадстаўнікамі адміністрацыі Баранавіцкага раёна і горада
Баранавічы, Баранавіцкага благачыння (Пінская епархія),
праўленняў СВК “Берасні” і “Крашын”, Сталавіцкага і
Крашынскага сельсаветаў чакаюць настаўнікі і вучні
Сталавіцкай, Каўпініцкай і Крашынскай імя Паўлюка Багрыма,
Стаецкай (Стайкаўскай) сярэдніх школ Баранавіцкага раёна, а
таксама школ і рознаўзроўневых навучальных устаноў горада
Баранавічы, прадстаўнікі БРСМ, вайсковых часцей, прыхаджане
(арганізаваныя групы) Свята-Пакроўскага,
Свята-Аляксандра-Неўскага і ў імя Святых жанчын-міраносіц
горада Баранавічы, Сталавіцкага, Крашынскага, Чэрніхаўскага,
праваслаўных прыходаў (з загадзя прыгатаванымі Лампадамі
для атрымання Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга),
паломнікі з Баранавічаў, Брэста, Мінска
Пасля сустрэчы –
ліція каля Крыжа Памяці на былой Залатой Гары. Служыць
галоўны захавальнік Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга
мітрафорны протаіерэй Сергій Гардун супольна з духавенствам
Экспедыцыі і Баранавіцкага благачыння Пінскай епархіі
Супольны хрэсны
ход на Святое Поле (былую Папоўшчыну), дзе вясной 1983 года
явілася ікона Божай Маці, 8 жніўня 2000 года Сінодам БПЦ
праслаўленая як цудатворная святыня з найменнем
“Загор’е-Сталавіцкая” ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Ліція каля Крыжа
Памяці і Каменя Пакаяння над перапахаванымі астанкамі праху
некалі пакоіўшыхся на Загорскіх могілках прыхаджан былой
Загорскай Свята-Іаана-Прадцечанскай праваслаўнай царквы
Удзячны малебен
Госпаду ў Свята-Іаана-Прадцечанскай капліцы – за тры дні,
цудам Загор’е-Сталавіцкай іконы Пакрову Прасвятой
Багародзіцы пабудаванай у жніўні 1996 года падчас
падрыхтоўкі 3-й Экспедыцыі “Дарога да Святыняў” (НЛД –
Непагаснай Лампады Духоўнасці)
Перадача
Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на свечкі і лампады
ўдзельнікаў духоўнай дзеі на Святым Полі
Перадача
Экспедыцыі асвечанай зямлі Святога Поля для падсыпкі пад
дрэвы, што будуць садзіцца ў Сад Малітвы на ўсім маршруце
Экспедыцыі
Пропаведзь
прадстаўнікоў духавенства перад усім Божым народам, які
знаходзіцца на Святым Полі
Урокі
беларускага пісьменства на Святым Полі перад вучнямі,
настаўнікамі, навучэнцамі ўстаноў адукацыі, культуры (перад
групамі ад школ, іншых навучальных устаноў), а таксама
сустрэчы
ўдзельнікаў Экспедыцыі і духавенства ўсіх узроўняў з
мясцовымі жыхарамі і паломніцкім народам –
з удзелам
выступаючых ад Баранавіцкага раёна, гарадоў Баранавічы,
Брэст, Пінск (прадстаўнікоў мясцовай вертыкалі, кіраўнікоў
СВК “Берасні”, “Крашын”, Сталавіцкага, Крашынскага
сельсаветаў, Сталавіцкай, Крашынскай імя Паўлюка Багрыма,
Каўпініцкай, іншых СШ і адукацыйных устаноў раёна і горада
Баранавічы, удзельнікаў Экспедыцыі, прыхаджан, паломнікаў)
Успаміны
ўдзельнікаў Экспедыцыі, мясцовых жыхароў-краязнаўцаў пра
гісторыю Святога Поля, былой Залатой Гары (вялікага
рукатворнага кургана-пагорка), швецкага пахавання, і
прымыкаўшага да яго ніжэйшага, меншага – былога рускага
пахавання, таксама рукатворнага (па сведчанні мясцовых
жыхароў, тут, у падкове-лавушцы ракі Шчары, дзе віравала
тысяча крыніц, а на правым беразе ракі паміж былым маёнткам
Сачыўкі і вёскамі Новы Свет, Гірчычы, Вялікай і Малой
Каўпініцамі і Сталавічамі было непраходнае балота-дрыгва
Мох, дзе між чэзлых бярозак раскашавалі журавіны і
бесклапотна, беспакарана ў некранутых логавах вадзілася
безліч ваўкоў), пахавана было 6 (шэсць) тысяч шведаў і
тысяча вояў Пятроўскага войска
|
|
|
Пасадка ў Алеі
Малітвы на Святым Полі трох бярозак у памяць аб 15-й, 16-й і
17-й Міжнародных Навукова-асветніцкіх экспедыцыях “Дарога да
Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга –
арганічнай частцы дзяржаўнага свята “Дзень беларускага
пісьменства”
Аб’ява
ўдзельнікам духоўнай дзеі на Святым Полі аб пасадцы двух
Вянкоў Памяці –
9-ці дубочкаў на
Залатой Гары (час пасадкі – кастрычнік) і
9-ці дубочкаў у
Міхалове,
а таксама
Крыжа Памяці з
дубоў праз Святое Поле ад Шчары каля Сачывак да Шчары за
Выганам каля вёскі Загор’е пры ўпадзенні ў раку Шчару яе
прытока Смалянка, што працякае праз Сталавічы міма вёскі
Судары
|
|
|
З гісторыі
Святога Поля:
Камень Пакаяння
і Крыж Памяці на магіле перапахаваных астанкаў праху жыхароў
васьмі навакольных вёсак былога Загорскага
Свята-Іаана-Прадцечанскага праваслаўнага прыхода, якія
пакоіліся на Загорскіх могілках, патрывожаных першы раз у
1983 годзе. Тады ў першым каўшы экскаватара дарожнікаў з
Урала явілася Ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы –
малітоўнага заступніцтва Маці Божай і ўсіх святых угоднікаў
і святых сіл бясплотных народу ў небяспецы па іхніх малітвах
у Влахернскай царкве Кастанцінопаля. І другі раз – у 1990
годзе, калі для пераўтварэння 10 гектараў былой Папоўшчыны
(зараз – Святое Поле) у ворыўнае поле грэйдзерам быў ссунуты
святы пагорак з падмуркам былой праваслаўнай
Свята-Іаана-Прадцечанскай царквы з былымі магільнымі
пахаваннямі каля яе на паўтара-два метры глыбінёй у бок
Шчары...
Зараз на Святым
Полі і ў яго ваколіцах – Свята-Іаана-Прадцечанская капліца,
тры Крыжы Памяці, Камень Пакаяння, Крыж – на пабудову
Свята-Пакроўскага храма ў гонар новаяўленай і
новапраслаўленай праваслаўнай святыні – Загор’е-Сталавіцкай
іконы Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Па благаславенні
Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта неаднаразова
Святое Поле асвячалася Благадатным Агнём ад Гроба
Гасподняга. У духоўных дзеях прымалі ўдзел правячы архірэй
Высокапраасвяшчэнны архіепіскап Пінскі і Лунінецкі Стэфан
(Корзун), благачынны Баранавіцкага благачыння мітрафорны
протаіерэй Аляксандр Дзічкоўскі, галоўныя захавальнікі
Благадатнага Агню (ў розныя гады падчас першай (1994),
трэцяй (1996), чацвёртай (1997), сёмай (2000), дзевятай
(2002), адзінаццатай (2004), дванаццатай (2005), пятнаццатай
(2008), шаснаццатай (2009) і сямнаццатай (2010) – у дзесяты
раз) – Экспедыцый протаіерэі Сергій Кузьмянкоў і Георгій
Дзічкоўскі, мітрафорны протаіерэй Сергій Гардун, іерэй
Аляксандр Якуцік, іерэй Сергій Арлоў, дзіяканы
прыснапамінаемы Віталій Шумік, Георгій Арбузаў (зараз
іерэй), Дзімітрый Грыцэнка (зараз іерэй), а таксама
настаяцелі Свята-Аляксандра-Неўскай царквы вёскі Сталавічы
іерэй Уладзімір Плакса, протаіерэй Канстанцін Ляшкевіч і
іерэй Фёдар Бяльчыцкі; прыснапамінаемы протаіерэй,
настаяцель праваслаўнага Храма ў імя Св. прп. Сергія
Раданежскага ў Мілавідах Баранавіцкага благачыння Леанід
Чарняк.
Святое Поле
прагне супольнай манастырскай малітвы ў Свята-Пакроўскім
храме на Святым Полі і няўсыпнай малітвы храмавых званоў.
Верым,
– гэтаму паспрыяе і сёлетняя ХVІІ
Міжнародная Навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да
Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга і наша
супольная 1 верасня 2010 года падчас яе Малітва на Святым
Полі. |
13.30 – 14.00 |
|
Абед |
14.00 – 17.20 |
|
Дарога ў вёску
Вольна Баранавіцкага раёна |
|
|
Сустрэча
Экспедыцыі ў Вольна |
|
|
Перадача
Экспедыцыі асвечанай зямлі вёскі Вольна |
|
|
Хрэсны Ход да
храма ў гонар Святой Троіцы (1768) |
|
|
Малебен |
|
|
Перадача
Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на свечкі прыхаджан і
на Непагасную
Лампаду Духоўнасці Свята-Пакроўскага храма вёскі Паручын
Баранавіцкага раёна |
|
|
Пасадка Саду
Малітвы ў вёсцы Вольна |
|
|
Урокі
беларускага пісьменства для вучняў Вальнянскай СШ і
навакольных адукацыйных устаноў Баранавіцкага раёна – вёскі
Стайкі, Гарадзішча, іншых селішчаў |
|
|
Сустрэчы
ўдзельнікаў Экспедыцыі з вальнянцамі, прыхаджанамі
Вальнянскай Свята-Троіцкай царквы, паломнікамі, іншымі
ўдзельнікамі Дня беларускага пісьменства |
|
|
Падвячорак |
17.20 – 18.50 |
|
Дарога да г. п.
Гарадзея Нясвіжскага раёна Мінскай вобласці |
|
|
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Нясвіжскага раёна |
|
|
Урачыстая
сустрэча-мітынг у Гарадзеі |
|
|
Перадача
Экспедыцыі асвечанай зямлі гарадскога пасёлка Гарадзея |
|
|
Хрэсны Ход да
храма ў гонар Праабражэння Гасподняга |
|
|
Малебен |
|
|
Перадача
Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на свечкі прыхаджан |
|
|
Навукова-творчыя
сустрэчы з жыхарамі гарадскога пасёлка Гарадзея і іншых
селішчаў Нясвіжскага раёна – удзельнікамі Дня беларускага
пісьменства
Наведванне
бальніц, сацыяльных устаноў, іншых аўдыторый, вызначаных
адміністрацыяй Нясвіжскай раёна |
22.00 – 23.00 |
|
Вячэра. Начлег |
2 верасня 2010 года
Чацвер
07.15 – 07.45 |
|
Снеданне |
08.00 – 12.00 |
|
Пасадка Саду
Малітвы |
|
|
Урокі
беларускага пісьменства ў гарадзейскіх адукацыйных установах |
|
|
Наведванне
прадпрыемстваў, бальніц, сацыяльных устаноў, іншых
аўдыторый, выбраных мясцовым кіраўніцтвам |
|
|
Сустрэчы з
работнікамі адукацыі, культуры |
12.00 – 13.00 |
|
Абед |
13.00 – 17.30 |
|
Дарога да г.
Петрыкаў Гомельскай вобласці |
|
|
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Мінскай і Гомельскай абласцей (служба
ДАІ) |
17.30 – 17.45 |
|
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Петрыкаўскага раёна Гомельскай вобласці |
18.30 – 22.00 |
|
Урачыстая
сустрэча-мітынг у Петрыкаве |
|
|
Перадача
Экспедыцыі асвечанай зямлі горада Петрыкаў |
|
|
Хрэсны Ход да
храма ў імя Свц. Мікалая Цудатворцы (1839) узначальваюць
правячы архірэй Высокапраасвяшчэнны епіскап Тураўскі і
Мазырскі Стэфан (Нешчарэт) і захавальнікі Благадатнага Агню
протаіерэй Сергій Гардун і іерэй Сергій Арлоў |
|
|
Малебен
Перадача
Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на свечкі прыхаджан |
|
|
Хрэсны ход да
храма ў гонар Увазнясення Гасподняга (1890) |
|
|
Малебен
Перадача
Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на свечкі прыхаджан |
|
|
Па ўзгодненасці
з мясцовымі ўладамі і па благаславенні і з удзелам
духавенства наведванне ў Петрыкаве і раёне сацыяльных
прытулкаў, бальніц, школ-інтэрнатаў, іншых устаноў
Навукова-асветніцкія, педагагічныя, літаратурна-музычныя
сустрэчы ўдзельнікаў Экспедыцыі з жыхарамі Петрыкава і
Петрыкаўскага раёна (аўдыторыі вызначаюцца мясцовымі ўладамі
і іншымі зацікаўленымі)
Транспарт дзеля
гэтага прадастаўляецца ўстановамі, якія абраны для
наведвання, альбо іншы, вызначаны раённым аргкамітэтам |
|
|
Вячэра
Начлег
(аграсядзіба “Каралёў Стан”) |
3 верасня 2010 года
Пятніца
07.20 – 07.50 |
|
Снеданне |
08.00 – 11.50 |
|
Пасадка Садоў
Малітвы |
|
|
Божая літургія ў
храме ў імя Свц. Мікалая Цудатворцы (1839) горада Петрыкава
– па благаславенні правячага архірэя Тураўскай епархіі
епіскапа Стэфана (Нешчарэта) |
|
|
Урокі
беларускага пісьменства ў школах Петрыкава і Петрыкаўскага
раёна (адрасы вызначаюць мясцовыя
ўлады, транспарт дзеля гэтага прадастаўляецца ўстановамі,
якія абраны для наведвання) |
12.00 – 13.00 |
|
Абед |
13.00 – 15.00
|
|
Дарога да г.
Нароўля
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Нараўлянскага раёна |
15.10 – 15.40 |
|
Урачыстая
сустрэча-мітынг у г. Нароўля
Перадача
Экспедыцыі асвечанай зямлі горада Нароўля |
15.40 – 16.00 |
|
Асвячэнне
помніка выселеным вёскам Нараўлянскага раёна |
16.00 – 16.20 |
|
Хрэсны ход да
храма ў імя Св. ап. Іаана Багаслова |
16.20 – 17.50
|
|
Малебен
Перадача
Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан
На аналоі
пасярод храма благаславёна свяшчэнствам для пакланення
цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрова Прасвятой
Багародзіцы – Адзігітрыя (Шляхаводная) Экспедыцыі “Дарога да
Святыняў” з Благадатным Анём ад Гроба Гасподняга
Да святыні можна
прыкладвацца да закрыцця храма
Такая магчымасць
ёсць ва ўдзельнікаў духоўных дзеяў па ўсіх адрасах
Экспедыцыі |
17.50 – 18.20 |
|
Пасадка Саду
Малітвы |
18.20 – 20.20 |
|
Наведванне
сацыяльных устаноў
Навукова-асветніцкія, педагагічныя і літаратурна-музычныя
сустрэчы ўдзельнікаў Экспедыцыі з жыхарамі горада ў
некалькіх аўдыторыях Нароўлі і Нараўлянскага раёна
Адрасы
вызначаюць мясцовыя ўлады, транспарт дзеля гэтага
прадастаўляецца ўстановамі, якія абраны для наведвання |
21.30 – 22.30 |
|
Вячэра
Начлег |
4 верасня 2010 года
Субота
6.00 |
|
Снеданне |
7.00 – 9.30 |
|
Дарога да
Брагінскага раёна Гомельскай вобласці |
9.20 – 9.30 |
|
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Брагінскага раёна |
9.30 – 10.15 |
|
Дарога да г.п.
Камарын Брагінскага раёна |
10.30 – 10.50 |
|
Урачыстая
сустрэча-мітынг у г. п. Камарын
Перадача
Экспедыцыі асвечанай зямлі гарадскога пасёлка Камарын |
10.50 – 11.00 |
|
Ліція ля брацкай
магілы воінаў Чырвонай Арміі, загінуўшых у гады Вялікай
Айчыннай вайны, і ўскладанне кветак і вянкоў на брацкую
магілу |
|
|
Хрэсны ход да
храма ў гонар Увазнясення Гасподняга (1990) |
11.00 – 12.40 |
|
Малебен |
|
|
Перадача
Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга на свечкі прыхаджан |
|
|
Пасадка Саду
Малітвы |
|
|
Урокі
беларускага пісьменства ў школах Камарына |
|
|
Па ўзгодненасці
з мясцовымі ўладамі і па благаславенні і з удзелам
духавенства наведванне ў Камарыне сацыяльных прытулкаў,
бальніц, школ-інтэрнатаў, іншых устаноў
|
|
|
Навукова-асветніцкія, педагагічныя, літаратурна-музычныя
сустрэчы ўдзельнікаў Экспедыцыі з жыхарамі Камарына
Аўдыторыі
вызначаюцца мясцовымі ўладамі
|
13.20 – 13.50 |
|
Абед |
13.50 – 14.30 |
|
Дарога да
Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці |
14.30 – 15.00 |
|
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Лоеўскага раёна, дарога да г.п. Лоеў
|
15.00 – 15.30 |
|
Урачыстая
сустрэча-мітынг у г.п. Лоеў
|
|
|
Духоўную дзею
ўзначальвае Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Гомельскі і
Жлобінскі Арыстарх
Асвячэнне
Благадатным Агнём ад Гроба Гаподняга
месца, дзе да
1936 года быў храм у імя Свц. Мікалая Цудатворцы,
помнікаў славы і
мужнасці, капліцы-Крыжа ў гонар Святой Троіцы – на
адраджэнне пахаваных у чарнобыльскай зоне вёсак |
|
|
Пасадка Саду
Малітвы |
|
|
Хрэсны Ход да
храма ў гонар Святой Троіцы (1990) |
|
|
Малебен |
|
|
Перадача
Благадатнага Агню на свечкі прыхаджан |
|
|
Сустрэчы
ўдзельнікаў Экспедыцыі з жыхарамі горада і раёна |
|
|
Наведванне
рознаўзроўневых адукацыйных устаноў, бальніц, інтэрнатаў для
дзяцей, для ветэранаў вайны і працы, іншых сацыяльных
устаноў
Аўдыторыі
вызначае мясцовае кіраўніцтва |
21.30 – 22.30 |
|
Вячэра
Начлег
|
5 верасня 2010 года
Нядзеля
6.00 – 6.25 |
|
Снеданне |
6.25 – 7.45 |
|
Ад’езд з Лоева
Дарога да г.
Хойнікі Гомельскай вобласці |
8.00 – 8.20 |
|
Сустрэча
Экспедыцыі на мяжы Хойніцкага раёна |
8.20 – 8.35 |
|
Урачыстая
сустрэча-мітынг Экспедыцыі ў г. Хойнікі (пляцоўка ля помніка
Журбы) |
8.35 – 8.55 |
|
Пасадка Саду
Малітвы |
|
|
Да ўвагі пра
пасадку Саду Малітвы ў Хойніках:
пасадка Саду
Малітвы: 17 яблынек (магчыма, іншых дрэў – вызначае
Аргкамітэт, гаспадары раёна) – у памяць
аб 17 Экспедыцыях “Дарога да
Святыняў” з удзелам:
Прадстаяцеля
Беларускай Праваслаўнай Царквы
Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта і
прадстаўнікоў кіраўніцтва дзяржавы, Гомельскай вобласці,
Хойніцкага раёна і горада Хойнікі, Экспедыцыі “Дарога да
Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга,
удзельнікаў і гасцей Дня беларускага пісьменства
Пад кожнае
дрэўца падсыпаецца зямля з усіх месцаў, якія наведала
сямнаццатая Міжнароднаянавукова-асветніцкая экспедыцыя
“Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба
Гасподняга: са Святога Поля, з вёскі Вольна, з Гарадзеі,
Петрыкава, Нароўлі, Камарына, Лоева.
Зямлю кожны
раён, горад, манастыр, вёска ўрачыста перадаюць Экспедыцыі –
як сімвал супольнай малітвы за Беларусь, за верацярпімасць,
за ЕДНАСЦЬ славянскіх народаў, за МІР ва ўсім свеце, – для
Саду Малітвы ў сталіцы сямнаццатага дзяржаўнага свята “Дзень
беларускага пісьменства”, арганічнай састаўной часткай якога
з’яўляецца Экспедыцыя “Дарога да Святыняў”
Пад
кожнае дрэўца ў Вольна, Гарадзеі, Петрыкаве, Нароўлі,
Камарыне і Лоеве падсыпаецца зямля са Святога Поля, дзе у
1983-м годзе падчас земляных работ явілася цудатворная
Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы
– Адзігітрыя (Шляхаводная) Экспедыцыі “Дарога да Святыняў”,
адным з цудаў якой было заснаванне у 1994-м годзе
дзяржаўнага свята ДЗЕНЬ БЕЛАРУСКАГА ПІСЬМЕНСТВА і яго
састаўной часткі – Навукова-творчай Экспедыцыі “Дарога да
Святыняў”.
Да пабудовы
Свята-Пакроўскага храма на Святым Полі Загор’е-Сталавіцкая
ікона Пакрова Прасвятой Багародзіцы знаходзіцца ў келіі
Высокапраасвяшчэннейшага Мітрапаліта Філарэта, Прадстаяцеля
Беларускай Праваслаўнай Царквы, Патрыяршага Экзарха ўсяе
Беларусі.
У Хойніках пры
пасадцы Саду Малітвы пад кожнае дрэўца падсыпаецца –
яднаецца! – зямля са Святога Поля і з усіх мясцін, праз
якія прайшла СЯМНАЦЦАТАЯ Міжнародная навукова-асветніцкая
Экспедыцыя “ДАРОГА ДА СВЯТЫНЯЎ” з Благадатным Агнём ад Гроба
Гасподняга. |
|
|
Хрэсны ход да
храма ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы Хойніцкага
Свята-Пакроўскага жаночага манастыра |
9.00 – 11.45
|
|
Літургія ў
Хойніцкім манастырскім Свята-Пакроўскім храме.
Узначальвае:
Праасвяшчэнны Стэфан (Нешчарэт), епіскап Тураўскі і
Мазырскі.
Яму саслужаць:
галоўны
захавальнік Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга духаўнік
Экспедыцыі “Дарога да Святыняў” протаіерэй Сергій
Гардун
захавальнік
Благадатнага Агню ад Гроба Гасподняга іерэй Сергій
Арлоў
благачынны
Хойніцкага благачыння протаіерэй Уладзімір Казак
іншыя
прадстаўнікі духавенства – удзельнікі і госці Дня
беларускага пісьменства |
|
|
Пасля Літургіі
пасярод храма, як і паўсюль на маршруце ў храмах, на аналой
кладуць для пакланення цудатворную Загор’е-Сталавіцкую ікону
Пакрова Прасвятой Багародзіцы
У
Свята-Пакроўскім храме Хойніцкага Свята-Пакроўскага жаночага
манастыра і на тэрыторыі абіцелі –
справаздача
Экспедыцыі перад удзельнікамі духоўнай дзеі пра паломніцкае
шэсце па Святой Белай Русі Экспедыцыі з дзвюма святынямі –
цудатворнай Загор’е-Сталавіцкай Іконай Пакрова Прасвятой
Багародзіцы – Адзігітрыяй (Шляхаводнай) Міжнароднай
Навукова-асветніцкай экспедыцыі “Дарога да Святыняў” і
Непагаснай Лампадай Духоўнасці з
Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
Удзячны малебен
Госпаду (15.30 –16.00)
Экспедыцыя
“Дарога да Святыняў” з Непагаснай Лампадай Духоўнасці
ўрачыста з Хойнікаў праводзіцца ў Мінск – у Свята-Духаў
кафедральны сабор, дзе на вячэрні Непагасная Лампада
Духоўнасці і цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрова
Прасвятой Багародзіцы ўносяцца – вяртаюцца ў галоўны храм
Беларусі
Пазней
цудатворная Загор’е-Сталавіцкая ікона Пакрова Прасвятой
Багародзіцы ўстанаўліваецца ў келіі Высокапраасвяшчэннейшага
Філарэта.
Перад гэтым
новаяўленым і новапрастаўленым цудатворным вобразам
Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы
Высокапраасвяшчэннейшы Ўладыка Філарэт моліцца за
шматпакутны беларускі народ, за Святую Белую Русь. |
12.00 – 14.30 |
|
Экспедыцыя
“Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
– ганаровы госць ХVІІ
Дня беларускага пісьменства ў яго сталіцы горадзе Хойнікі |
14.00 – 15.00 |
|
Абед |
15.30 – 16.00 |
|
Удзячны малебен
Госпаду ў храме ў гонар Пакрова Прасвятой Багародзіцы
Свята-Пакроўскага жаночага манастыра г. Хойнікі
Непагасная
Лампада Духоўнасці ХVІІ
Экспедыцыі пад голас храмавых званоў урачыста праводзіцца ў
Мінск, у Свята-Духаў кафедральны сабор |
16.00 |
|
Ад’езд
Экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба
Гасподняга ў Мінск |
|
|
Вяртанне
Непагаснай Лампады Духоўнасці Экспедыцыі ў Свята-Духаў
кафедральны сабор |
|
|
Збор сродкаў для
ўсталявання духоўна-асветніцкага цэнтра Святое Поле падчас
Экспедыцыі “Дарога да Святыняў” благаславёны на ўсім
навукова-духоўна-асветніцкім шляху
Сабраныя падчас
Экспедыцыі сродкі ахвяруюцца на пабудову Свята-Пакроўскага
храма на Святым Полі ў гонар Загор’е-Сталавіцкай іконы
Пакрова Прасвятой Багародзіцы – Адзігітрыі (Шляхаводнай)
штогадовай Міжнароднай навукова-асветніцкай экспедыцыі
“Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга |
Аўтары сцэнарыя: Алесь
Лапата-Загорскі
Ніна Загорская
Кіраўнік Міжнароднай навукова-асветніцкай
Экспедыцыі “Дарога да Святыняў” з Благадатным Агнём ад Гроба Гасподняга
заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь, лаўрэат прэміі “За
духоўнае адраджэнне” пісьменніца Ніна Загорская.
|
|
|
|