
Традыцыйна
Каляндар складаецца з месяцаслова, іменаслова і тэматычных дадаткаў.
Асаблівасцю сёлетняга года стала ўключэнне ў пералік беларускіх святых
свяшчэннамучаніка Аляксія, прасвітара Лельчыцкага (памяць 20
кастрычніка), праслаўленага сёлета ў Тураўскай епархіі.
У дадатку да
Календара змешчаны матэрыял, прымеркаваны да кананізацыі прападобнага
Лявонція, архімандрыта Віленскага (+1620), вядомага асветніка і
прапаведніка. У перакладзе на сучасную беларускую мову надрукавана яго
пропаведзь – Слова на Праабражэнне Госпада і Спаса нашага Іісуса Хрыста.
Другі
раздзел Дадатка прысвечаны 80-годдзю памяці мітрапаліта Мінскага і
Беларускага Мелхіседэка Паеўскага (1879—1931), які ва ўмовах усеагльнага
разладу 1920-х гадоў імкнуўся захаваць адзінства Царквы і зберагчы
паству,
Заключны тэматычны раздзел прысвечаны народнаму ўшанаванню Божае Маці.
Прыводзяцца звесткі пра шанаваныя іконы Божае Маці, якія былі яўлены на
нашай зямлі як у глыбокай старажытнасці, так і ў больш познія часы.
Лідзія
Кулажанка