Музыка
 Фестиваль православных песнопений
 VII Фестиваль
 Пресс-релиз
 Постановление
 Положение
 Программа
 Жюри
 Оргкомитет
 Результаты конкурсной программы
 Отчет о VI фестивале
 Заметки о VI фестивале
 Православная музыкально-певческая культура
 Монография_Музыкально-певческая культура Православной Церкви Беларуси
 Пою Богу моему
Навигатор: искусства / Музыка / Духоўная музыка ў сучаснай Беларусi

Духоуная музыка у сучаснай Беларусi
Ларыса Густава, выкладчык музыкi Беларускага универсiтэта культуры, кандыдат мастацтвазнаўства:

Праваслаўныя традыцыi заўсёды мелi ўплыў на развiццё сучаснай беларускай культуры. Наогул, гэта тэма патрабуе глыбокага i суръёзнага даследвання. У сваiм артыкуле я закрану гэта пытанне ў адносiнах да музыкi.

Мацi-Царква заўсёды абъядноўвала шматлiкiя пакаленнi выдатных кампазiтараў, дырыжораў, спевакоў, якiя пакiнулi нам багатую спадчыну. Але гэтая традыцыя на доўгi час была прыпынена. Сёння, з Божай дапамогай, многае аднаўляецца: многiя хоры спяваюць кананiчныя тэксты, ужываюць мелодыi праваслаўных спеваў.

Духоўная музыка - выснова рэпертуара Акадэмiчнага хору Нацыянальнай радыёкампанii. Мастацкi кiраўнiк i галоўны дырыжор хора народны артыст Беларусi, лаурэат Дзяржаўнай прэмii Рэспублiкi Беларусь Вiктар Роўда глыбока ведае i разумее царкоўную музыку.

Сын святара, выхаванец семiнарыi (Вiльна), ён атрымаў духоўную адукацыю i сёння зьяўляецца не толькi выдатным майстрам сваёй справы, але i строгiм крытыкам, якога хвалюе, што духоўная музыка становiцца iншы раз ахвярай нядобрай моды. В.В. Роўда кiруе студэнцкiм хорам Беларускай Дзяржаўнай Акадэмii музыкi, многiя выпускнiкi якога становяцца рэгентамi i пеўчымi ў шматлiкiх храмах рэспублiкi, што сёння, з Божай дапамогай, адкрываюцца i аднаўляюцца.

З шэдэўрамi рэлiгiйнай музыкi знаёмiць нас Дзяржаўная Акадэмiчная капэла iмя Рыгора Шырмы (мастацкi кiраўнiк Людзмiла Яфiмава), Дзяржаўны Камерны хор (мастацкi кiраўнiк iгар Мацюхоў), камерны хор "Sonorus" (мастацкi кiраўнiк Аляксей Шут), Гродзенская харавая капэла (мастацкi кiраўнiк Ларыса iконiкава), Акадэмiчны народны хор iмя Рыгора Цытовiча (мастацкi кiраўнiк Мiхаiл Дрынеўскi).

Полацкi камерны хор пад кiраўнiцтвам Людзiмiлы Жукавай, Гродненскi камерны хор "Дойлiцтва" (дырыжор Наталля Бульцевiч) i хор Акадэмii навук РБ пад кiраўнiцтвам Тамары Слабодчыкавай - адны з лепшых непрафесiйных калектываў, якiя iмкнуцца зразумець свет духоўнай музыкi, высокiя словы царкоўных спеваў, што далi жыццё гэтай музыцы.

Усё больш папулярныя становяцца фестывалi праваслаўных песнапенняў, якiя па бласлаўленню Уладыкi Фiларэта адбываюцца ў Мiнску з 1989 года. У iх прымаюць удзел царкоўныя i аматарскiя свецкiя хоры Беларусi, Расii, Польшы i iншых краiн.

Удзельнiкi выконваюць толькi праваслаўныя песнапеннi, у тым лiку песнапеннi знаменнага распеву.

i ў час конкурснага праслухвання, i ў час фестывальных канцэртаў памiж удзельнiкамi i слухачамi ствараецца атмасфера любвi, даверлiвасцi i сапраўднага свята.

Фестываль праваслаўных песнапенняў вельмi папулярны сярод музычных калектываў i слухачоў.

Царкоўныя хоры Беларускай Праваслаўнай Царквы, якiя прымалi ў iх ўдзел, заўсёды паказваюць высокi ўзровень музыкальнага i пеўчага мастацтва. Асаблiва сваiм майстэрствам вылучаюцца хор Минскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (рэгент iрына Дзянiсава) i дзiцячы хор Свята-Петра-Паўлаўскага кафедральнага сабора Гомеля (рэгент Галiна Яроменка). iх выступленнi вылучаюцца высокiм прафесiйным узроўнем - пранiкненным песенным мастацтвам, добра пастаўленнай рэгентскай справай, глыбокiм малiтоўным настроем.

Высокiм ўзроўнем музычнай падрыхтоўкi таксама радуюць людзей iншыя царкоўныя хоры гарадоў Беларусi: Мiнска, Брэста, Вiцебска, Полацка. Прыгажосцю спеваў прываблiваюць выступленнi нашых гасцей з Польшчы.

Многiя харавыя калектывы, прафесiйныя i аматарскiя, выконваюць беларускую праваслаўную музыку. Рэлiгiйную музыку пiсалi самыя вядомыя кампазiтары ўсiх часоў i народаў. Беларускiя кампазiтары таксама з натхненнем працавалi ў гэтай галiне, развiваючы культуру сваёй радзiмы.

Многiя з iх былi рэгентамi (дырыжорамi царкоўных хораў), працавалi ў праваслаўных храмах Беларусi, складалi музыку для сваiх клiрасных хораў. Пасля Другой сусветнай вайны многiя творчыя работнiкi апынулiся на Захадзе, дзе яны працягвалi сваю дзейнсць на карысць Мацi-Царкве.

Сярод эмiгрантаў вядомыя кампазiтары Мiкола Анцаў, Мiкола Кулiковiч-Шчаглоў, Антон Валынчык, Мiкола Равенскi, Аляксандр Туранкоў, Мiкола Бутома. iх музыка i раней гучала ў праваслаўных храмах за Багаслужэннем, а цяпер гучыць i ў канцэртных залах, раскрывае людзям усю сваю прыгажосць i велiчнасць.

Музыка гэтых кампазiтараў вытрымана ў лепшых традыцыях чатырохгалоснага харавога пiсьма. У творах М. Кулiковiча-Шчаглова, выпускнiка Пецярбургскай кансерваторыi, вучня М. Рымскага-Корсакава, сустракаюцца i апрацоўкi старажытных песеных спеваў супрасльскага, мiрскага, яблачынскага, пiнскага напеваў i складанныя гарманiчныя пастраеннi. Кампазiтар добра ведаў старажытныя спевы, знаменны распеў, пуцявы распеў. Пра гэта сведчаць яго песнапеннi "Единородный Сыне", "Верую", екценii.

Кулiковiч-Шчаглоў добра валодаў тэхнiкай i сучаснага харавога пiсьма. У "Ныне адпушчаючы", херувiмскiх праследжваецца iмiтацыйнае развiццё, пластычнасць голасавядзення. А творы "Милость мира" i "Тебе поем" - бадай, лепшыя з вядомых нам духоўных твораў гэтага кампазiтара па шчырасцi i глыбiнi пачуцця.

Нашага суайчыннiка Мiколы Анцава, родам з Вiцебска, мы ведаем як кампазiтара, хармайстара, выкладчыка харавога гарманiчэскага пiсьма, манеры, традыцыйнай для ХiХ стагоддзя. Яго творы вызначаюцца тым, што кампазiтар ужывае ў iх неаккродавыя гукi, гарманiчэскi мажор, працяглыя адкланеннi, палiфанiчны ўступ галасоў.

Таксама вядома на Беларусi i iмя Мiколы Равенскага, аўтара гiмна "Магутны Божа" на словы Наталлi Арсеньевай. Гэты велiчны твор уключаны ў рэпертуар многiх хораў, звычайна людзi слухаюць яго стоячы.

Перад вайной М. Равенскi працаваў рэгентам у Свята-Александра-Неўскiм храме горада Чэрвеня Мiнскага раёна. Яго музыка вызначаецца простай фактурай, невялiкiм дыяпазонам, простай гармонiяй, i таму яе выконваюць не толькi вядомыя харавыя калектывы, але i невялiкiя, непрафесiйныя клiрасныя хоры.

Многiя творы Равенскага - "Лiтургiя" для чатырохгалоснага мужчынскага хору, "Милость мира", некалькi "Херувимских" песен, екценii, могуць выконвацца за Богаслужэннем у праваслаўным храме.

На мелодыку Равенскага аказала ўплыў народная песня. Часам у сваiх творах для Богаслужэнняў ён указвае на народную крынiцу мелодыi, напрыклад, у Херувiмскай песнi ўжываецца напеў сялянскай песнi "Голуб сiвенькi2. Наогул, узаемапранiкненне праваслаўных спеваў i народнай музыцы - тэма вельмi глыбокая, якая патрабуе спецыяльнага даследвання.

Шырока папулярна музыка ў нашай рэспублiцы i Аляксея Туранкова. Вядомы некалькi трапароў для жаночага трохгалоснага хору i вiртуёзныя канцэрты. У сваiх творах ён ужывае традыцыйныя тэксты, развiвае музычныя традыцыi.

У сярэдзiне нашага стагоддзя васемнадцаць гадоў працаваў рэгентам Гомельскага Свята-Петра-Паўлаўскага сабора Мiкалай Уладзiмiравiч Бутома. За гэты час ён напiсаў для богаслужэнняў больш за трыста твораў, якiя выконваюць царкоўныя хоры не толькi ў храмах Беларусi, але i Расii. Яго музыка меладычна, мае малiтоўны характар, напiсана з улiкам усiх магчымасцяў царкоўнага хору.

У галiне беларускай праваслаўнай культуры працавалi таксама Антон Валынчык, Саломка, М. Бутома. На жаль, пра жыццё гэтых творцаў амаль нiчога не вядома.

З творамi нашых замежных суайчыннiкаў нас знаёмiць нястомны Гай Пiкарда, супрацоўнiк музычнага аддзела беларускай бiблiятэкi iмя Францыска Скарыны ў Лондане, чалавек, з дзяцiнства захоплены беларускай музыкай.

Але да традыцый царкоўнай музыкi звяртаюцца i сучасныя беларускiя кампазiтары. Сёння можна пачуць лiтургiчныя песнапеннi В. Капыцькi i А. Залетнёва, С. Хадоскi i Л. Шлега, малiтву "Спаси нас, Боже" Э. Наско, "Усяночную" С. Бельцюкова. Гэта першыя вопыты прафесiйных кампазiтараў у галiне духоўнай музыкi.

У гэтым шэрагу вылучаецца музыка iерэя Андрэя Бандарэнкi, чыя творчасць пачалася яшчэ ў 70-я гады. Сёння ён - адзiны святар на Беларусi, якi пiша музыку, i адзiны прафесiйны кампазiтар, якi служыць у царкве. Айцец Андрэй скончыў музычнае вучылiшча ў Мiнску па класу фартэпiяна, атрымаў адукацыю пiянiста. Потым сваю вучобу працягваў у Беларускай кансерваторыi, дзе ён вучыўся кампазiтарскаму майстэрству ў Дзмiтрыя Смольскага. Малады музыкант не спынiўся на дасягнутым, i ў хуткiм часе скончыў асiсэнтуру.

Некалькi год кiраваў Гродзенскай харавой капэлай, быў рэгентам у Гродзенскiм кафедральным саборы. Праз некаторы час быў рукапаложаны ў iерэя. У сваiх творах Андрэй Бандарэнка аднаўляе традыцыi знаменнага распеву, манастырскiх Богаслужэнняў. Вядомы яго "Лiтургiя святога iаана Златавусна", "Малитва на умирение враждующих" i многiя iншыя яго творы.

Праваслаўная музыка нясе дух любвi да Бога i блiжнiх, яна выверана багатым вопытам царкоўных Богаслужэнняў, якiя нясуць людзям слова Божае.

 

 
 

Тематические разделы: Святой Синод | Документы | События | История | Искусства | Школы | Святыни | Богословие | Епархии
Путеводитель: Первая страница | Поиск по сайту | Схема сайта | Контактная информация | Администратор

© 2006 Белорусская Православная Церковь
"Официальный портал Белорусской Православной Церкви". При перепечатке материалов ссылка на сайт обязательна.
e-mail администратора: churchby@mail.ru

Услуги мобильного Интернета предоставлены компанией Velcom