Узлюбленыя
архіпастыры, пастыры,
манахі
і ўсе верныя
дзеці Беларускай
Праваслаўнай
Царквы!
“Прамудрасць
збудавала сабе
дом, выцесала сем слупоў
яго…
яна сказала: “…пакіньце
неразумнасць, і жывіце,
і хадзіце
шляхам розуму”
(Прам. 9: 1, 7)
З
глыбіні біблейскіх
часоў гучыць заклік Бога
да человека
— ісці шляхамі ісціны і
здзяйсняць падарожжа свайго
жыцця шляхамі розуму.
Магчыма, хтосьці ўспрыме гэтыя
словы толькі як літаратурны
вобраз, пышную
фразу, якая
амаль не мае адносін да паўсядзённага
жыцця і штодзённых праблем.
Але гэта не так!
Бо сёння мы
святкуем падзею, якая для
кожнага чалавека
раскрыла
дакладны і ясны сэнс гэтага
Божага закліку.
Сёння
нарадзіўся
ў свет Сын Божы, Сын Чалавечы!
І Ён сведчыў
пра Сябе тымі самымі
словамі і
вобразамі, якія
сыходзілі з
вуснаў Яго Нябеснага
Айца: “Я
— шлях, і ісціна, і жыццё: ніхто не
прыходзіць да Айца інакш, як праз Мяне” (Ін. 14: 6).
Свет
людзей, у якім заззяла Віфлеемская зорка Спасіцеля, жорсткі і
саманадзейны. Але гэты свет здольны змяняцца, калі зварот да дабра
адбываецца ў чалавечых сэрцах.
Нараджэнне і зямное служэнне Госпада Іісуса Хрыста, Яго словы і малітвы,
самаахвярны подзвіг і ўваскрасенне з мёртвых сталі не толькі натхняльным
прыкладам для хрысціян усіх часоў і народаў. Евангельская гісторыя і
евангельскае вучэнне раскрылі перад чалавечым родам самыя падрабязныя
настаўленні і парады, перасцярогі і нават прадказанні адносна таго, як
зрабіць сваё жыццё паўнавартасным не толькі ў зямным вымярэнні, але і ў
бессмяротнай вечнасці.
Дзіцятка Іісус нарадзіўся ў пячоры, дзе ў непагадзь гаспадары трымалі
сваіх авечак. У Віфлееме, куды Святое Сямейства прыбыло для перапісу
насельніцтва Рымскай імперыі, ім не знайшлося месца ні ў перапоўненым
пастаялым двары, ні ў доме людзей, якім належала пячора. Аднак гэта не
было віною альбо сведчаннем жорсткасці сэрцаў жыхароў горада. Наадварот:
тайна нараджэння чалавека ў свет заўсёды патрабуе адасобленасці для
маці, а ў шумным горадзе і сапраўды не было месца больш прыдатнага.
Але
як дзівосна і правідэнцыйна уладкавала Божая Прамудрасць дом для
Нованароджанага Богадзіцяці Хрыста! Паводле падання, у ноч Ражджаства ў
пячоры адкрылася крыніца; тут былі яслі і зерне. І калі маленькі Іісус
спавіты быў пакладзены Прачыстаю Маці ў гэтую хлебную калыску, тады
замкнулася сувязь часоў: у “горадзе хлеба”, як перакладаецца слова
“Віфлеем”, у яслях, напоўненых хлебам, ўзлёг “хлеб жывы, які сышоў з
неба” (Ін. 6: 51).
Прамудрасць стварыла для сябе дасканалы дом, заснаваны на Тайнах, якія
раскрываюцца і робяцца зразумелымі і даступнымі ўжо не для вузкага кола
абраных, а для кожнага чалавека. Гэты дом мы называем Царквою Божаю, —
Хрыстовай Царквой, якая створана Богам для людзей, і складаецца з
людзей, і Заснавальнік якой — Сын Божы, Сын Чалавечы.
Мы
маем цудоўную традыцыю ўладкоўваць калядныя вярцепы ў храмах і ў дамах,
у царкоўнопрыходскіх школах і наогул паўсюль, дзе людзі радуюцца
Ражджаству Хрыстоваму. Але давайце працягваць гэтую традыцыю і ў
паўсядзённым жыцці, уладкоўваючы нашы сем’і і нашы дамы як месцы
знаходжання Бога. Давайце увасабляць Віфлеемскую святыню ў сваім жыллі і
ў сваіх сем’ях, дзе не будзе месца ні смеццю, ні спрэчкам; дзе святло
Ражджэственскай зоркі асвятляе словы і думкі; дзе багавейная цішыня
любові і ўвагі да чалавека не падменьваюцца шумам пустасло’ўя і бураю
пажаднасцей.
Гасподзь наш Іісус Хрыстос сказаў, што
“не прыйдзе Царства Божае прыкметна, і не скажуць:
“вось, яно тут”, ці: “вось, там”. Пры гэтым
Спасіцель з асаблівай настойлівасцю падкрэсліў, кажучы Сваім
суразмоўцам: “…вось, Царства Божае
ўнутры вас” (Лк. 17:
20–21).
А
гэта азначае, што дасканалы дом нашага жыцця — мара кожнага чалавека пра
сямейны ачаг, пра ўласнае прасторнае і ўтульнае жыллё, пра непарушнае
бацькоўскае лона — пачынаецца не з крэдытаў і не з праектаў, а з больш
цвёрдай асновы. Увасабленне гэтай мары ў жыццё павінна пачынацца з
рашучасці ўдасканальваць сваю асобу, уладкоўваць свае адносіны з
бліжнімі і дальнімі, развіваць ўзаемаадносіны з Богам па законах Таго,
Хто стварыў увесь гэты бачны і нябачны свет, — па законах Самога Тварца.
Бо,
по сутнасці, ніхто з людзей не з’яўляецца гаспадаром свайго жыцця, і ўсе
мы толькі дойліды па ўзвядзенню храма сваёй душы і свайго лёсу. Каго
нам вінаваціць, калі ў гэтай якасці мы бываем хлуслівымі і несумленнымі,
лянівымі і недапытлівымі, саманадзейнымі і жорсткімі? І хто вінаваты,
калі храмы нашых сэрцаў ў выпрабаванні аказваюцца ўбогімі хацінамі, і
знешнія фасады не могуць схаваць унутранай спустошанасці? Сапраўды горкі
прыклад чалавека, на якім спраўджваецца папярэджанне Тварца: “Калі
Гасподзь не збудуе дом, то марна працуюць будаўнікі яго” (Пс. 126:
1).
Узлюбленыя браты і сёстры! Мне хацелася б падмацаваць сваю думку
прыкладам з нашай агульнай гісторыі. У бягучым годзе спаўняецца 850 год
з таго дня, калі прападобная маці наша Еўфрасіння, ігумення Полацкая,
унесла выраблены па яе благаславенню уздзвізальны крыж у
Спаса-Праабражэнскі храм сваёй абіцелі.
Ці
думала яна ў той час, што працягвае справу роўнаапостальнага князя
Уладзіміра, ствараючы духоўную аснову Белай Русі, — аснову, на якой
будзе ўзрастаць і ўмацоўвацца шматвяковая гісторыя беларускай духоўнасці
і дзяржаўнасці, нацыянальнай культуры і самабытнасці?
Ці
прадбачыў майстар Лазар Богша, працуючы восем з паловай стагоддзяў таму
над Полацкім крыжам, што на рубяжы
XX і XXI
стагоддзяў яго шэдэўр будзе ўзноўлены як сімвал гістарычнай, рэлігійнай
і дзяржаўнай годнасці беларускага народа?
Ці
думаў дойлід Іаан, бачачы відавочную дапамогу Божую ў будаўніцтве
Спаса-Праабражэнскага храма, што гэты дом Гасподні стане духоўнай
калыскай заходнерускага манашаства і выстаіць перад усімі вогненнымі
віхурамі, якімі будуць напоўнены наступныя восем з паловай стагоддзяў?
Кожны з іх і яшчэ сотні і тысячы рупліўцаў нівы Хрыстовай змірэнна і
настойліва здзяйснялі справу свайго жыцця, да якой былі закліканы, і
плады гэтых спраў знайшлі бессмяротнасць яшчэ ў цяперашняй зямной
гісторыі.
Успамінаючы іх святыя імёны, мы заклікаем да асаблівай адказнасці за
дзеянні сённяшніх дзён. Мы
будуем наш агульнанацыянальны дом і
клапоцімся пра яго лёс у прасторы
дома агульнаславянскага,
агульнаеўрапейскага
і агульначалавечага.
Якім яму
быць, залежыць ад духоўнай
і грамадзянскай якасці тысяч
і мільёнаў дамоў
і сем’яў суайчыннікаў нашых,
ад прыгажосці храмаў
душ нашых і набожнасці
абіцеляў сэрцаў нашых.
У
дзейсным усведамленні гэтага
заключаецца прамудрасць
нацыянальнага домаўладкавання.
І на агульнанародным,
і на асабістым узроўнях аднолькава важным
застаецца абяцанне Таго, Хто нарадзіўся сёння ў
Віфлееме — Госпада
нашага
Іісуса Хрыста:
“Хто любіць
Мяне, той
выканае слова Маё;
і Айцец Мой узлюбіць
яго, і Мы прыйдзем да яго
і абіцель у яго створым” (Ін. 14: 23).
Сардэчна
вітаю з Ражджаством Хрыстовым
усіх вас, дарагія
браты і сёстры!
Калядныя добрыя пажаданні накіроўваю
суайчыннікам нашым,
якія знаходзяцца за межамі
беларускай
Айчыны, і сведчу перад
усім хрысціянскім
светам вялікую
радасць
адкрыцця праз Ражджаство тайны
Промыслу Божага: “Слава
ў вышніх Богу, і на зямлі
мір, у людзях добрая воля!”
(Лк. 2: 14).
+ ФІЛАРЭТ,
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх
усяе Беларусі
Ражджаство
Хрыстова,
2010 / 2011 гг.,
Мінск
Русский