Официальный портал Белорусской Православной Церкви

6 апреля 2011 г. Памяць спачылых дзеячаў

Паніхіда ў памяць протапрасвітара Віталія Баравога (1916-2008) і паэтэсы Ларысы Геніюш (1910-1983) адбудзецца ў чацвер 07.04.2011 а 13:00 у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы г. Мінска (вул. Ракаўская, 4).

Ужо стала традыцыйным штогадовае малітоўнае памінанне памяці гэтых славутых беларускіх дзеячаў у Свята-Петра-Паўлаўскім саборы. Абое яны спадобіліся адысці да Госпада ў святы дзень Благавешчання — дзень, які апяваецца як «пачатак нашага спасення». Таму асаблівая наша малітва ў гэты дзень за іх, якія, безумоўна, бачачы ў спасенні сэнс свайго асабістага жыцця, прыклалі ўсе свае намаганні дзеля таго, каб і шлях нашага народа быў шляхам да спасення, шляхам да Бога. 

У заўпакойным малебне возьмуць удзел духавенства, прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, прыхаджане, моладзь і студэнты.


church.by

 

 

 

Путеводитель: Святой Синод | Документы | События | История | Искусства | Школы | Святыни | Богословие | Епархии
Путеводитель: Первая страница | Поиск по сайту | Схема сайта | Контактная информация | Администратор

Поиск:   По сайту    В Интернете

© 2006 Белорусская Православная Церковь
"Официальный портал Белорусской Православной Церкви". При перепечатке материалов ссылка на сайт обязательна.
e-mail администратора: churchby@mail.ru

Услуги мобильного Интернета предоставлены компанией Velcom