Официальный портал Белорусской Православной Церкви

30 августа 2011 года

 

31 жніўня 2011 года пачынаецца XVIII міжнародная навукова-асветніцкая экспедыцыя “Дарога да святыняў”. Яе ўдзельнікі — духавенства, навукоўцы, творчая інтэлігенцыя — нясуць з сабой непагасную лампаду з агнём ад Гроба Гасподняга

 

Урачыстае шэсце прымеркавана да Дня беларускага пісьменства, сталіцай якога сёлёта абраны горад Ганцавічы Брэсцкай вобласці. 4 верасня ўдзельнікі экспедыцыі будуць маліцца за святочнай Літургіяй у ганцавіцкім храме ў імя свяціцеля Ціхана Маскоўскага.

Малебен на пачатак экспедыцыі ўзначаліць 31 жніўня ў 7:00 у Мінскім Свята-духавым кафедральным саборы Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Філарэт. Уладыка Экзарх звернецца да ўдзельнікаў шэсця з Архіпастырскім словам.

Church.by
 

 

 

Путеводитель: Святой Синод | Документы | События | История | Искусства | Школы | Святыни | Богословие | Епархии
Путеводитель: Первая страница | Поиск по сайту | Схема сайта | Контактная информация | Администратор

Поиск:   По сайту    В Интернете

© 2006 Белорусская Православная Церковь e-mail администратора: churchby@mail.ru

Услуги мобильного Интернета предоставлены компанией Velcom