4
октября 2011 года
Пераклады Біблейскай камісіі Беларускай Праваслаўнай Царквы размешчаны у Інтэрнэце
На
сайце Свята-Петра-Паўлаўскага сабора горада Мінска
у раздзеле
“Брацтва
ў гонар Віленскіх мучанікаў”
размешчаны пераклады Свяшчэннага Пісання, богаслужбовых тэкстаў і
малітваслова, зробленыя Біблейскай камісіяй Беларускай Праваслаўнай
Царквы.
З кніг
Свяшчэннага Пісання перакладзены чатыры Евангеллі, Дзеянні Апосталаў,
Саборныя Пасланні, а таксама Пасланне святога Апостала Паўла да Рымлян.
Цяпер
Біблейская камісія завяршае пераклад 1-га Паслання да Карынфян.
Некаторыя
богаслужбовыя тэксты і раздзелы з малітваслова выкладзены таксама ў
MP3
фармаце.
Пры
неабходнасці можна выкарыстаць пераклады на беларускую мову
чынапаследаванняў Хрышчэння і Вянчання, размешчаныя на сайце.
Акрамя Пісання,
богаслужбовых тэкстаў
і малітваслова,
на сайце можна знайсці пераклады трапароў, кандакоў і задастойнікаў двунадзесятых святаў;
трапароў і кандакоў беларускім святым;
жыція беларускіх святых і нататкі па царкоўнай гісторыі;
інфармацыю пра беларускамоўныя рэлігійныя выданні Брацтва.
church.by