Официальный портал Белорусской Православной Церкви

2 сентября 2012 года

Прывітанне Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі да ўдзельнікаў урачыстасцей з нагоды Дня беларускага пісьменства

Узлюбленыя ў Госпадзе айцы, дарагія браты і сёстры!
Шаноўнае спадарства!

Мы адзначаем Дзень беларускага пісьменства адну з галоўных падзей Года кнігі ў Беларусі. Зараз мы ўжо маем права падвесці вынікі гэтага тэматычнага года. Засведчыў ён агульнанацыянальную любоў да кнігі ці паказаў, што кніжная культура робіцца набыткам нешматлікіх? Свой асабісты адказ на гэтае пытанне ёсць у кожнага з вас. Але як ні складаліся б лёсы кнігі ў нашыя дні, мы ў стане спадзявацца, што наша моладзь зноў адкрые для сябе вартасць кнігі і радасць павольнага ўдумлівага чытання.

Сёлета месцам нашай сустрэчы стала Глыбокае. Гэта другі кафедральны горад епархіі з цэнтрам у старажытным Полацку, з якой 1020 гадоў таму пачынала сваё быццё Праваслаўная Царква на Белай Русі. Паміж 992 годам і нашай эпохай многія вякі. Але хрысціянства з яго маральнымі каштоўнасцямі і вучэннем аб чалавечай годнасці, з яго храмавым мастацтвам і літургічнай малітвай «па ўсіх і за ўсё» — гэта мост над безданню часу.

Святая Хрыстова вера яднае нас скрозь вякі, робячы нас сучаснікамі і суайчыннікамі святых. Пакаленні не чаргуюцца — яны ператвараюцца ў адно цэлае дзякуючы гэтай таямнічай повязі, што даравана нам у Хрысце і Яго Царкве.

Пісьменства, у гонар якога мы сустрэліся, перажывае зараз пераломны момант. Калісьці рукапісная кніга змянілася на друкаваную, і чытанне кніг перастала быць прывілеем. Зараз, з масавым распаўсюджваннем электронных носьбітаў інфармацыі, само пісьменніцтва пазбаўляецца элітарнасці. Кожны другі чалавек у наш час сам сабе пісьменнік і журналіст, які мае ўласную аўдыторыю. Выходзячы ў Інтэрнэт, мы адчуваем сябе на рынку слоў і ідэй, дзе ўсе імкнуцца перакрычаць адзін аднаго. Мяркую, прыблізна такім жа чынам адчуваў сябе апостал Павел у Арэапагу, дзе прапаведаваў жыхарам Афін Невядомага Бога (гл. Дзеян. 17: 16-34), аб Якім і зараз падсвядома сумуе шмат сэрцаў. Прыклад апостала павінны стаць правілам для ўсіх хрысціян, якім наканавана жыць у эру інфармацыйнага перавароту. У гэтым свеце, які так змяніўся за апошнія дзесяцігоддзі, мы, як і раней, вольныя любіць бліжняга. Інтэрнэттолькі падмога для нас, каб абвяшчаць на дахах (гл. Лк. 12: 3) вестку пра Бога-Слова. Сярод навакольнай разнастайнасці думак і эмоцый мы павінны знайсці шлях адзін да аднаго. Храмы Божыя і сёння збіраюць разам самых розных людзей. Няхай кожны з нас, незалежна ад сваіх эстэтычных густаў і грамадзянскай пазіцыі, не забываецца на тое, што ён беларус, што ён хрысціянін, а значыцца — што ён ужо мае ўсё для таго, каб зрабіць выбар на карысць міру, любові і згоды.

Яшчэ раз сардэчна вітаю ўдзельнікаў XIX Міжнароднай экспедыцыі «Дарога да святыняў»! Дзякую вам, браты і сёстры, за справы міласэрнасці, здзейсненыя вамі падчас паломніцтва, за вашы малітвы і за тое, што дзякуючы вам у шматлікіх беларускіх хатах загарэліся часцінкі Благадатнага агня ад Гроба Гасподняга.

Упэўнены, што слаўная дачка гэтай зямлі, вялікая кніжніца і асветніца — святая прападобная Еўфрасіння Полацкаязараз бачыць і чуе нас. Культура, ля вытокаў якой стаяла яна, па-ранейшаму дыхае тут. І гэта нагода для радасці, якой мы закліканыя сёння дзяліцца.

З благаславеннем,

Філарэт
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі
,

Патрыяршы Экзарх ўсяе Беларусі

2 верасня 2012 г.
Мінск

Church.by

 

Путеводитель: Святой Синодд | Документыы | События | История | Искусства | Школы | Святыни | Богословие | Епархии
Путеводитель: Первая страница | Поиск по сайту | Схема сайта | Контактная информация | Администратор

Поиск:   По сайту    В Интернете

гиперссылка на сhurch.by обязательна.
e-mail администратора: churchby@mail.ru
 


Услуги мобильного Интернета предоставлены компанией Velcom