Брацтва Віленскіх мучанікаў выпусціла 20-е штогадовае выданне «Беларускага праваслаўнага календара»
Выпуск
календара прысвечаны 220-годдзю заснавання
Мінскай епархіі, якая цяпер з’яўляецца самай
вялікай па колькасці прыходаў, храмаў і
манастыроў. Ранняму перыяду храмабудавання ў
горадзе Мінску прысвечаны артыкул, змешчаны
ў дадатку календара. Важным для сучаснай
беларускай свядомасці тэмам прысвечаны
артыкулы «Духоўныя матывы ў беларускай
літаратуры» і «Беларускі абрад «Свяча».
За 20 гадоў
каляндар стаў няхай невялікай, але
неад’емнай часткай беларускай царкоўнай
традыцыі. Матэрыялы, размешчаныя на
старонках календара, якраз і прысвячаюцца
асвятленню розных граней нашай
духоўна-рэлігійнай традыцыі. Гэта — гісторыя
Царквы, ушанаванне святых і святыняў зямлі
Беларускай, рэлігійныя дзеячы, праваслаўнае
асветніцтва, біблейскія і літургічныя
пераклады, набожныя народныя звычаі,
рэлігійныя матывы ў мастацтве і інш.
Каляндар
засведчыў тое, што працэс узаемапранікнення
беларускай мовы ў царкоўнае жыццё, з аднаго
боку, а хрысціянскіх каштоўнасцей праз мову
ў сферу культуры і адукацыі, з другога боку,
— гэта заканамерны і стваральны працэс у
сучасным жыцці Царквы. Ён спрыяе збліжэнню
рэлігійнага і нацыянальнага, багаслоўскага і
навуковага, духоўнага і культурнага, а ў
выніку пакліканы садзейнічаць умацаванню
еднасці народа на грунце сваёй тысячагадовай
духоўнай традыцыі.
Набыць выданне можна ў
кніжнай лаўцы
Свята-Петра-Паўлаўскага сабора (вул.
Ракаўская, 4).