Главные события
 Визит Патриаршего Экзарха в Киев
 Годичный акт Минской духовной семинарии
 Пресс-конференция Блаженнейшего Христофора Чешского
 VI фестиваль православных песнопений в Гродно
 Рождественский вечер в Институте теологии БГУ 11_01_2007
 Президент РБ принял участие в Рождественском богослужении cтоличного кафедрального собора
 Рождественское послание митрополита Филарета 2007 года
 Рождественское послание Патриарха Алексия 2 2007 года
 Рождественская ярмарка
 Круглый стол посвященный сотрудничеству Вооруженных сил РБ и БПЦ
 День ангела Предстоятеля Белорусской Православной Церкви
 Конференция БИБЛЕЙСКИЕ ЦЕННОСТИ В ЖИЗНИ СОВРЕМЕННОГО ОБЩЕСТВА
 Минобороны и БПЦ подписали план сотрудничеств на 2007 год
 Конференция ДУХОВНОЕ ИЗМЕРЕНИЕ ИНТЕРНЕТ-ПРОСТРАНСТВА
 Семинар ОСВЕЩЕНИЕ ЦЕРКОВНОЙ ЖИЗНИ НА БЕЛОРУССКОМ ТЕЛЕВИДЕНИИ
 Заседание епархиального совета
 В Минске начал трансляцию телеканал БЛАГОВЕСТ
 II съезд лидеров мировых и традиционных религий
 Визит митрополита Филарета в Санкт-Петербург
 Экспедиция ДОРОГА К СВЯТЫНЯМ
 Визит митрополита Филарета в Словению
 Принесение честных мощей Святаго Пророка Предтечи и Крестителя Господня Иоанна в Минск
 Пастырское увещевание Чертовичу_В_В
 Награждение митрополита Филарета орденом
 Слет спортивно_патриотических молодежных организаций БПЦ
 Выпуск Минского духовного училища
 Выпуск Минской духовной семинарии
 Выпуск Минской школы звонарей
 II Пантелеимоновские чтения
 Выездное заседание Комитета по делам религий и национальностей
 Слово на открытии XII КИРИЛЛО МЕФОДИЕВСКИХ ЧТЕНИЙ
 Слово на пленарном заседании Кирилло Мефодиевских чтений
 Слово на конференции ДУХОВНОЕ ВОЗРОЖДЕНИЕ ОБЩЕСТВА И ПРАВОСЛАВНАЯ КНИГА
 Перенесение мощей святителя и чудотворца Николая в Минск
 Приветствие митрополита Филарета участникам конференции МЕДИЦИНА И ХРИСТИАНСТВО
 События 26 апреля 2006 года
 Митрополиту Филарету присвоено звание Герой Беларуси
 Выступление на III Всебелорусском народном собрании
 Православная Церковь предостерегает
 Освящение храма в Минском Суворовском училище
 О принятии старообрядческой общины в юрисдикцию БПЦ
 Краткое жизнеописание схиархимандрита Митрофана
 Международная конференция _Христианство и взаимодействующее соседство духовных ценностей_
 Встреча Президента Республики Беларусь c Синодом БПЦ
 Освященный Архиерейский Собор Русской Православной Церкви 2004 года
 Конференция _Наследие преподобного Серафима Саровского и судьбы России_
 Кирилло-Мефодиевские чтения 2004 года
 Митрополит Филарет награжден церковными орденами
 Награда белорусского государства вручена митрополиту Филарету
 Патриарший Экзарх стал почетным гражданином Минска
 Празднование в Минской Митрополии в честь 25-летия архиерейского служения митрополита Минского и Слуцкого Филарета
 Святейший Патриарх Алексий II и Cвященный Cинод сделали заявление в связи с ситуацией вокруг Ирака
 Заявление Святейшего Патриарха Алексия II и Священного Синода в связи с ситуацией вокруг Ирака
 Заявление Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Алексия II в связи с началом военной операции против Ирака
Навигатор: события / Главные события / Рождественское послание митрополита Филарета 2007 года_bel

Ражджэственскае пасланне
Мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта,
Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі

Узлюбленыя архіпастыры, пастыры, манахі і ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!

«Хрыстос нараджаецца — слаўце!»
(Канон Ражджаства Хрыстовага)

Так Святая Царква запрашае нас падысці да віфлеемскіх ясляў, пакланіцца Богадзіцяці Хрысту, Які ляжыць ў іх, і апяваць Яго разам з ангельскімі сіламі: «Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір!»

Падобна да прамудрых валхвоў, і мы, кіраваныя Маці Царквою, здзейснілі наша падарожжа Ражджэственскага посту, каб змірыць сваю волю, ачысціць душу і сумленне і падрыхтаваць сябе да сустрэчы з нованароджаным Сынам Божым.

У свой час усе мы прынялі Таінства Святога Хрышчэння, і над кожным з нас заззяла зорка, якая вядзе чалавека да Бога. Як тады, так і сёння яна зноў прыводзіць нас да Госпада нашага Іісуса Хрыста. І да гэтага часу ад купелі Хрышчэння дзівоснае святло гэтай зоркі азарае ўсе шляхі нашага жыцця.

Пра Крыніцу гэтага ззяння гаворыць у пачатку свайго Евангелля апостал Іаан Багаслоў: «Было Святло ісціннае, Якое прасвятляе ўсякага чалавека, што прыходзіць у свет» (Ін. 1: 9). У гэтае святло быў апрануты першаствораны чалавек да грэхападзення; гэтае святло ўказала мудрацам шлях да Нованароджанага Богадзіцяці; гэтае святло было яўлена ў Праабражэнні Гасподнім на гары Фавор, а потым яно заззяла з гробу Уваскрэслага Хрыста.

Стагоддзе за стагоддзем Гасподзь пасылае Святло Ісціны ў свет людзей, каб, паводле слова Пісання, «…асвятліць тых, што сядзяць у цемры і цені смерці, скіраваць ногі нашы на шлях міру» (Лк. 1: 79). Вось чаму царственныя валхвы, якія больш за дзве тысячы гадоў таму першымі убачылі зорку Сына Божага, Які прыйшоў у свет, «узрадаваліся радасцю вельмі вялікаю» (Мф. 2: 9–10).

Так і мы ў сваім падарожжы да Хрыста кіруемся не толькі зямной мудрасцю, але і прарочым словам, без якога ніякія веды не даюць нам ісціннага адказу адносна мэтаў і сэнсу жыцця. «І вы добра робіце, што звяртаецеся да яго, як да свяцільніка, які ззяе ў цёмным месцы», — гаворыць нам пра Свяшчэннае Пісанне апостал Пётр (2 Пят. 1: 19).

Успамінаючы сёння падзеі Ражджэственскай ночы, мы разумеем, што не толькі ўсходнія мудрацы, не толькі Віфлеемскія пастухі напружана глядзелі ў неба, чакаючы Спасіцеля.

Нябёсы таксама ўглядаліся ў людзей з надзеяй і спадзяваннем. І калі сустрэліся позіркі сыноў чалавечых і Веснікаў Божых, — тады і людзі, і «шматлікае воінства нябеснае» адзінымі вуснамі і адзіным сэрцам заспявалі песню хвалы: «Слава ў вышніх Богу, і на зямлі мір, ў людзях добрая воля!» (Лк. 2: 13–14).

Паўтараючы гэтае ангельскае славаслоўе, мы кожный раз аднаўляем у памяці думку пра лучнасць неба і зямлі, бо ў Ражджэственскай пячоры адбылася сустрэча Тварца і Яго стварэння. Тут, паводле прарочага слова Псалтыры, міласць і ісціна сустрэліся, праўда і мір пацалаваліся; ісціна ўзнялася ад зямлі, і праўда прыхілілася з нябёсаў (Пс. 84: 11–12).

Узлюбленыя браты і сёстры! Разважаючы над падзеяй Ражджаства Хрыстовага, апостал Павел кажа нам: «Вялікая набожнасці тайна: Бог явіўся ў плоці…» (1 Цім. 3: 16). Захавальнікамі і вестунамі гэтай спасіцельнай тайны пакліканы быць і мы — хрысціяне. Гэта надзвычай высокая адказнасць! І мы павінны ўсведамляць яе ў поўнай меры, бо ўсе разам мы — «Царква Бога жывога, стоўп і сцвярджэнне ісціны» (1 Цім. 3: 15).

Ісцін не бывае многа: яна адна, і Святая Царква паклікана захоўваць яе ў першаснай яснасці і прастаце. Гэтая ісціна натхняе розумы філосафаў і душы мастакоў, яна суцяшае тых, хто пакутуе, і настаўляе тых, хто шукае яе; гэтую ісціну адны ставяць пад сумніў, а другія адстойваюць; многія адмаўляюць яе, але нямала і тых, хто ідзе за яе на смерць.

Згадаем словы праведнага Сімяона Богапрыімца, звернутыя да Божае Маці ў час Стрэчання Гасподняга ў Іерусалімскім храме. Трымаючы на руках саракадзённае Дзіцятка Іісуса, старац прамовіў: «вось, Ён ляжыць для падзення і паўстання многіх... і на знаменне супярэчання... каб адкрыліся помыслы многіх сэрцаў» (Лк. 2: 34–35). Гэтае прароцтва — пра Ісціну. Яно абавязвае нас быць строгімі і патрабавальнымі да кожнага нашага слова пра Бога і пра Яго Царкву.

Ісціна сыходзіць ад Госпада, бо гэта Ён укараніў яе на зямлі і Сам жыватворыць яе дыханнем Святога Духа. Але яе прамаўляюць нашы, чалавечыя вусны. А чалавек, як вядома, бывае слабым перад абліччам шматлікіх і вельмі вытанчаных спакус. І тут Гасподзь перасцерагае нас ад самай трагічнай памылкі, якую можа зрабіць хрысціянін ў час сумніваў і спакусаў, калі «многія лжэпрарокі паўстануць і ўвядуць у зман многіх». Са скрухаю гаворыць Сын Божы пра тое, што, «з-за памнажэння беззаконня астыне любоў у многіх» (Мф. 24: 11–12).

Жорсткасць хрысціянскага сэрца — гэта сапраўды апакаліптычнае бедства, бо немагчыма любіць Бога і ненавідзець тых, хто не ведае Яго. Немагчыма навучыць любові, застаючыся абыякавым. Немагчыма адстойваць Ісціну, будучы рабом гневу.

Але перш, чым прапаведаваць і абараняць Божую Ісціну, трэба здолець знайсці яе. А адкрываецца яна на богаслужэнні ў храмах Божых, у таінствах Святой Царквы, у пропаведзі Святога Евангелля. Менавіта дзеля гэтай асветы святлом Хрыстовай Ісціны на Белай Русі выконваюць сваё служэнне ўжо больш за 1400 праваслаўных абшчын, 27 манастыроў, тры вышэйшыя духоўныя навучальныя ўстановы, епархіяльныя духоўныя вучылішчы і нядзельныя царкоўнапрыходскія школы.

Божую мудрасць чалавек спасцігае з дзіцячых гадоў да глыбокай старасці, бо ёй няма ні мяжы, ні меры. У надышоўшым 2007 годзе спаўняецца 1015 гадоў Праваслаўнай Царкве на Беларускай зямлі, і мы бачым, што прага спазнання Ісціны не змяншаецца ў нашым народзе. А гэта азначае, што перад намі яшчэ вялікая сумесная праца, неабходная для таго, каб спазнаць ісціну, якая, паводле слова Евангелля, робіць чалавека свабодным ад рабства граху (Ін. 8: 32).

Узлюбленыя браты і сёстры! Будзем імкнуцца заўсёды мець перад духоўным позіркам вобраз дванаццацігадовага Іісуса, калі Ён быў у Іерусалімскім храме, і «дзівіліся ўсе, хто слухаў Яго, розуму і адказам Яго» (Лк. 2: 47)! Будзем імкнуцца, як і Ён, узрастаць «у мудрасці і гадах, і ў любві ў Бога і ў людзей» (Лк. 2: 52)!

І тады наша Ражджэственская зорка будзе ўсё бліжэй і бліжэй падводзіць нас да ясляў Богадзіцяці. І мы, паводле слова Пісання, разам з валхвамі адкрыем скарбы свае і прынясем Яму нашыя дары: золата любові, ладан веры і смірну надзеі (Мф. 2: 11).

Сардэчна віншую з Ражджаством Хрыстовым нашых дарагіх суайчыннікаў, якія знаходзяцца за межамі Белай Русі; звяртаю Ражджэственскае вітанне і да ўсіх хрысціян у нашай краіне і за яе межамі.

Хрыстос нараджаецца — слаўце! Хрыстос з нябёсаў — сустракайце! Хрыстос на зямлі — узносцеся! Спявай Госпаду, уся зямля! Амінь.

Філарэт,
Мітрапаліт Мінскі і Слуцкі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Ражджаство Хрыстова,
2006 / 2007 гг.,
Мінск



 
 
 

Тематические разделы: Святой Синод | Документы | События | История | Искусства | Школы | Святыни | Богословие | Епархии
Путеводитель: Первая страница | Поиск по сайту | Схема сайта | Контактная информация | Администратор

© 2006 Белорусская Православная Церковь
"Официальный портал Белорусской Православной Церкви". При перепечатке материалов ссылка на сайт обязательна.
e-mail администратора: churchby@mail.ru

Услуги мобильного Интернета предоставлены компанией Velcom