Главные события
 Визит Патриаршего Экзарха в Киев
 Годичный акт Минской духовной семинарии
 Пресс-конференция Блаженнейшего Христофора Чешского
 VI фестиваль православных песнопений в Гродно
 Рождественский вечер в Институте теологии БГУ 11_01_2007
 Президент РБ принял участие в Рождественском богослужении cтоличного кафедрального собора
 Рождественское послание митрополита Филарета 2007 года
 Рождественское послание Патриарха Алексия 2 2007 года
 Рождественская ярмарка
 Круглый стол посвященный сотрудничеству Вооруженных сил РБ и БПЦ
 День ангела Предстоятеля Белорусской Православной Церкви
 Конференция БИБЛЕЙСКИЕ ЦЕННОСТИ В ЖИЗНИ СОВРЕМЕННОГО ОБЩЕСТВА
 Минобороны и БПЦ подписали план сотрудничеств на 2007 год
 Конференция ДУХОВНОЕ ИЗМЕРЕНИЕ ИНТЕРНЕТ-ПРОСТРАНСТВА
 Семинар ОСВЕЩЕНИЕ ЦЕРКОВНОЙ ЖИЗНИ НА БЕЛОРУССКОМ ТЕЛЕВИДЕНИИ
 Заседание епархиального совета
 В Минске начал трансляцию телеканал БЛАГОВЕСТ
 II съезд лидеров мировых и традиционных религий
 Визит митрополита Филарета в Санкт-Петербург
 Экспедиция ДОРОГА К СВЯТЫНЯМ
 Визит митрополита Филарета в Словению
 Принесение честных мощей Святаго Пророка Предтечи и Крестителя Господня Иоанна в Минск
 Пастырское увещевание Чертовичу_В_В
 Награждение митрополита Филарета орденом
 Слет спортивно_патриотических молодежных организаций БПЦ
 Выпуск Минского духовного училища
 Выпуск Минской духовной семинарии
 Выпуск Минской школы звонарей
 II Пантелеимоновские чтения
 Выездное заседание Комитета по делам религий и национальностей
 Слово на открытии XII КИРИЛЛО МЕФОДИЕВСКИХ ЧТЕНИЙ
 Слово на пленарном заседании Кирилло Мефодиевских чтений
 Слово на конференции ДУХОВНОЕ ВОЗРОЖДЕНИЕ ОБЩЕСТВА И ПРАВОСЛАВНАЯ КНИГА
 Перенесение мощей святителя и чудотворца Николая в Минск
 Приветствие митрополита Филарета участникам конференции МЕДИЦИНА И ХРИСТИАНСТВО
 События 26 апреля 2006 года
 Митрополиту Филарету присвоено звание Герой Беларуси
 Выступление на III Всебелорусском народном собрании
 Православная Церковь предостерегает
 Освящение храма в Минском Суворовском училище
 О принятии старообрядческой общины в юрисдикцию БПЦ
 Краткое жизнеописание схиархимандрита Митрофана
 Международная конференция _Христианство и взаимодействующее соседство духовных ценностей_
 Встреча Президента Республики Беларусь c Синодом БПЦ
 Освященный Архиерейский Собор Русской Православной Церкви 2004 года
 Конференция _Наследие преподобного Серафима Саровского и судьбы России_
 Кирилло-Мефодиевские чтения 2004 года
 Митрополит Филарет награжден церковными орденами
 Награда белорусского государства вручена митрополиту Филарету
 Патриарший Экзарх стал почетным гражданином Минска
 Празднование в Минской Митрополии в честь 25-летия архиерейского служения митрополита Минского и Слуцкого Филарета
 Святейший Патриарх Алексий II и Cвященный Cинод сделали заявление в связи с ситуацией вокруг Ирака
 Заявление Святейшего Патриарха Алексия II и Священного Синода в связи с ситуацией вокруг Ирака
 Заявление Святейшего Патриарха Московского и всея Руси Алексия II в связи с началом военной операции против Ирака
Навигатор: события / Главные события / Коваленя А_А___Вступительное слово

Уступнае слова
дырэктара Інстытута гісторыі НАН Беларусі,
доктара гістарычных навук, прафесара А. А. Кавалені

Ваша Высокапраасвяшчэнства!

Шаноўны прэзідыум!

Паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі і госці !

Па даручэнню арганізацыйнага камітэта дазвольце Вас вітаць у гэтым святым, намоленым месцы, дзе многія стагоддзі захоўваецца і перадаецца дух славянскага адзінства і праваслаўнай веры!

У шматвяковай гісторыі беларускага народа роля Праваслаўнай Царквы заўсёды была значнай. Праваслаўная вера садзейнічала фарміраванню нацыянальнай свядомасці і выхаванню патрыятызму, аказвала вялікі ўплыў на захаванне і развіццё культуры, традыцый, духоўнасці беларускіх людзей і добразычлівых адносін паміж народамі.

Шаноўныя калегі!

Для беларускага народа Богам абрана геапалітычнае месца ў цэнтры Еўропы, нам лёсам наканавана быць кансалідуючым ядром славянскай супольнасці, захавання і ўмацавання Праваслаўя. Праваслаўная Царква на працягу многіх стагоддзяў з’яўлялася галоўнай стабілідуючай сілай духоўнага жыцця славян. Наш гістарычны вопыт сведчыць, што Беларусь, знаходзячыся на перакрыжаваннях Еўропы і духоўнага надлому не можа і не павінна быць закрытай ад іншых краін.

Хачу асабліва падкрэсліць, што Праваслаўная Царква ніколі не перашкаджала ўмацаванню канфесійнага ладу, наадварот, фактам свойго існавання, талерантнасці і цярпімасці праваслаўе садзейнічала фарміраванню атмасферы рэлігійнага супрацоўніцтва, служыла і служыць прыкладам, я б нават сказаў, узорам высакароднасці адносін людзей. Сёння вельмі важна творча выкарыстоўваць назапашаны стагоддзямі вопыт канфесійных адносін, і ў першую чаргу багаты духоўны вопыт Беларускай Праваслаўнай Царквы. Выступаючы з нагоды асвяшчэння адноўленай ракі прападобнай Еўфрасінні Полацкай Прэзідэнт Беларусі А.Р. Лукашэнка падкрэсліў: “Объединительная идея, интернационализм в Беларуси пошли от Евфросинии Полоцкой. Духовность – черта белорусского народа, которую мы не можем потерять, так же как и интернационализм”.

Нігледзячы на ўсе драматычныя і трагічныя падзеі ў лёсе беларускага народа і Праваслаўнай Царквы мы не толькі выстаялі і захавалі адзінства, але і пашырылі жыватворную крыніцу праваслаўнай веры.

Шаноўныя ўдзельнікі канферэнцыі!

Нашаму пакаленню выпала вялікае шчасце быць актыўнымі ўдзельнікамі будаўніцтва незалежнай, свабоднай і дэмакратычнай Беларусі. У нябыт адышлі часы ваяўнічага атэізму. Сённяшняя канферэнцыя з’яўляецца яскравым прыкладам супрацоўніцтва, практычнай рэалізацыі «Праграмы супрацоўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы». Хацеў бы заручыцца Вашай падтрымкай таго, што правядзенне падобных канферэнцый павінна стаць добрай традыцыяй. Ужо наступны форум вучоных і духавенства можна правесці ў 2008 г., прысвяціўшы яго 1020-годдзю хрышчэння Кіеўскай Русі.

Упэўнены, што правядзенне такіх маштабных і прадстаўнічых навуковых форумаў як наша сённяшняя канферэнцыя будзе садзейнічаць далейшаму ўмацаванню і развіццю супрацоўніцтва Беларускай Праваслаўнай Царквы, рэлігійных арганізацый з дзяржавай і грамадствам, уздыме на новы ўзровень даследаванні канфесійнай гісторыі Беларусі!

Паважаныя ўдзельнікі навуковага форуму!

Ад імя арганізацыйнага камітэта дазвольце выказаць падзяку Вам вучоным мужам высокага навуковага сходу за Вашу згоду прыняць удзел у рабоце канферэнцыі ў абмяркаванні актуальных пытанняў. Наша асаблівая падзяка Вам Владыка. Толькі дзякуючы Вашаму благаслаўленню адбываецца наш навуковы форум.

Паважаныя ўдзельнікі канферэнцыі !

Па даручэнню аркамітэта дазвольце прадставіць слова для адкрыцця нашага навуковага форума Высокапрыасвяшчэннаму Філарэту, Мітрапаліту Мінскаму і Слуцкаму, Патрыаршаму Экзарху ўсея Беларусі.

 

 
 

Тематические разделы: Святой Синод | Документы | События | История | Искусства | Школы | Святыни | Богословие | Епархии
Путеводитель: Первая страница | Поиск по сайту | Схема сайта | Контактная информация | Администратор

© 2006 Белорусская Православная Церковь
"Официальный портал Белорусской Православной Церкви". При перепечатке материалов ссылка на сайт обязательна.
e-mail администратора: churchby@mail.ru

Услуги мобильного Интернета предоставлены компанией Velcom