Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў выдала брашуру
У верасні 2007 года Брацтва ў гонар Віленскіх мучанікаў выдала брашуру “Малебен за беларускі народ з акафістам прападобнай Еўфрасінні Полацкай”. Гэтае чарговае багаслужэбнае выданне на беларускай мове змяшчае новую рэдакцыю беларускага перакладу акафіста прп. Еўфрасінні Полацкай з улікам практыкі беларускамоўных богаслужэнняў. Выданне выканана па просьбе і пры ўдзеле мінскага храма ў гонар іконы “Усіх гаротных Радасць”, дзе ў 1-шую суботу кожнага месяца ў 17-00 праводзіцца на беларускай мове малебен за беларускі народ з акафістам прп. Еўфрасінні.
Набыць брашуры можна:
- у лаўцы храма “Усіх гаротных Радасць” (вул.Прытыцкага, 65).
- у Брацтве ў гонар Віленскіх мучанікаў (вул. Ракаўская, 4, тэл.: 226-98-15).
|