Выпушчаны два дыскі беларускамоўных праваслаўных богаслужэняў
Інфармацыйным агенцтвам Беларускай Праваслаўнай Царквы сумесна з Брацтвам у гонар Віленскіх мучанікаў выпушчаны два дыскі беларускамоўных праваслаўных богаслужэняў: аудыё-дыск “Бажэственная Літургія” і дыск у фармаце МР-3 “Пачуй, Божа, малітву маю!”, які ўключае:
— уступнае слова протаіерэя Сергія Гардуна пра пераклады богаслужэбных тэкстаў на беларускую мову;
— Бажэственную Літургію;
— Малебен;
— Паніхіду (запіс з удзелам маладзёжнага хору Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г. Мінска);
— Малітвы ранішнія;
— Малітвы вячэрнія (чытае протаіерэй Сергій Гардун);
— Песнапенні Багагласніка (выконвае Брацкі хор Свята-Петра-Паўлаўскага сабора г.Мінска).
Набыць дыскі можна ў лаўцы Свята-Петра-Паўлаўскага сабора, а таксама ў Брацтве ў гонар Віленскіх мучанікаў. Тэл.: 226-98-15.
|