Православие на Белой Руси
 Беларусь в исторической, государственной и церковной жизни
 Об этой книге
 Предисловие автора
 Прадмова епiскапа Афанасiя Мартаса
 Жизнь, обретенная вновь (Валентина Теплова)
 Минская епархия в конце XIX - начале XX столетий
 Православная Церковь Беларуси на рубеже тысячелетий_ история и современность
 Список архиереев бывших на Минской кафедре со времени ее основания
 Явление чудотворной иконы Божией Матери «Жировичская» по письменным источникам XVI–XVIII вв
 История Бытчанской Свято-Троицкой Церкви
 Свято-Успенская церковь в Новом Свержене
 Священник Александр Юденич
 Свято-Никольский храм в Логойске
 Иконописное дело в Минской епархии
 Слуцкае Евангелле_ Вяртанне святыні
 Архимандрит Леонтий Карпович
 Новомученики и исповедники Белой Руси
 Жизнеописание архиепископа Иннокентия Ястребова
 800-летнее паломничество_Преподобная Евфросиния Полоцкая
 Выставка старопечатных книг в МинДС
 Священномученик Порфирий Заславский
 Приходы Минского районного благочиния_Часть I
 Приходы Минского районного благочиния_Часть II
 Православные храмы Минского благочиннического округа по данным на 1912 год
 Жизнеописание Владимира Еленевского
 Жизнеописание митрофорного протоиерея Николая Околовича
 Любанщина православная
 Князь Константин Острожский
 К торжествам в Новогрудской епархии
Навигатор: история / Православие на Белой Руси / Об этой книге / Прадмова епiскапа Афанасiя Мартаса

Прадмова
Архiепiскапа Афанасiя Мартаса

З заморскага краю чулае сэрца рвецца на родныя гонi, а думка iмкнецца ў мiнулае, шукаючы там супакою. Туга па роднай краiне мацнее на далекай чужыне.

И вспоминаю я свои былые годы,
Как мирно здесь и счастливо я жил,
Как улыбался я всем красотам природы
И в дебрях с эхом говорил.
Апухтин

Польскi паэт Адам Мiцкевiч моцна сумаваў па радзiме, як страцiў яе, i свой жаль апiсаў у наступных словах:

Litwo! Ojczyzno moja! Ty jestes jak zdrowie.
Ile cie trzeba ceniж ten tylko sie dowie
Kto cie stracil. Dzis pieknosc twf w calej ozdobie
Widze i opisuje, bo teskne po tobie.
Pan Tadeusz

Адам Мiцкевiч нарадзiўся ў Наваградчыне. За старадаўнiм звычаем ён назваў радзiмую Наваградчыну Лiтвою. Але Наваградчына - з давен даўна зямля беларуская. З пакон вякоў тут жылi беларусы. Лiтвою празвалi яе таму, што тут некалi гаспадарылi лiтоўскiя князi, якiя стварылi магутную дзяржаву - Вялiкае Княства Лiтоўскае.

У ХVI стагодзьдзi ў Беларусь панаехалi чужынцы палякi, ды сiлаю забралi ўладу ў свае рукi. Трыста гадоў яны тут панавалi, але беларусаў палякамi зрабiць не змаглi.

Адам Мiцкевiч паходзiў з беларускага роду, але польскае выхаваньне зрабiла яго польскiм шляхецкiм паэтам. Свайго прыгнечанага i забiтага беларускага народу ён не разумеў i не адчуваў яго цярпеньня.

Пры канцы ХVIII стагодзьдзя Беларусь прылучылi да Расеi. За расейскiм часам нарадзiўся беларускi паэт Якуб Колас. Сапраўднае яго прозьвiшча было Мiцкевiч, а iмя Кастусь. З польскiм Адамам Мiцкевiчам раднiла яго Наваградчына i супольнае прозьвiшча. У жылах iх абодвух цякла беларуская кроў, а розныя нацыянальныя перакананьнi пачужылi iх меж сабою.

Наваградчына - мая радзiма. Завiтая была маёю нянькаю, а Нясьвiж - настаўнiкам. Тут прашлi мае маладыя гады. Старэнькi дзед Макаш казаў мне казкi пра былое, а Завiтанскi лес прабудзiў у маiм сэрцы любоў да красы прыроды, ды навучыў Богу малiцца у адзiноце. Ня раз вячэрняю парою ясныя зоркi мне "тайну Божую вяшчалi i жар малiтвы ўзмацнялi". У экстазе гарачай малiтвы здавалася мне, што ў нябёсах я бачу Бога. У Завiтой я навучыўся верыць i малiцца. Адсюль жыцьцёвы шлях павёў мяне ў шырокi сьвет служыць Богу й людзям у духоўным стане.

Цяпер з далекай чужыны думкi мае iмкнуцца да роднага краю i памяць малюе мiлыя сэрцу незабыўные вобразы радзiмы. Прад вачыма ўсплываюць беларускiя векавечныя пушчы и дрымучыя лясы з багаццем птушынага царства i разналiкай зьвярыны, якiя некалi вабiлi польскiх каралёў i расейскiх цароў на паляваньне. Прыпамiнаюцца неабсяжныя далi i старадаўнiя шырокiя гасьцiнцы з сыпучымi пяскамi i плакучымi сталетнiмi бярэзiнамi, пасаджанымi паабапал дарогi. I хто не таптаў гэтыя гасьцiнцы-дарогi на iх доўгiм вяку? Былi тут татары й палякi, швэды й французы, немцы й расейцы. Кожны з iх нешта пакiнуў беларусам: татары - бiзун, палякi - халеру, французы - пранцы, немцы - штунду, расейцы - зьнявагу мацi ў лаянцы.

"Беларусь, Беларусь залатая", сьвежа зьвiняць словы юнацкай песьнi i чаруюча дзеюць на душу, распаляючы агонь любовi да радзiмы. Але каб моцна яе любiць, трэба беларусам радзiцца i беларусам памерцi, бо хто аброс чужым мясам ня ўмее любiць Беларусь.

 

Скачать эту книгу
 в формате *.rtf [289 KB]
 в формате *.txt [172,5 KB]
 в формате *.htm [238,5 KB]
 
 

Тематические разделы: Святой Синод | Документы | События | История | Искусства | Школы | Святыни | Богословие | Епархии
Путеводитель: Первая страница | Поиск по сайту | Схема сайта | Контактная информация | Администратор

© 2006 Белорусская Православная Церковь
"Официальный портал Белорусской Православной Церкви". При перепечатке материалов ссылка на сайт обязательна.
e-mail администратора: churchby@mail.ru

Услуги мобильного Интернета предоставлены компанией Velcom